Кім Хван Сік (кар. 김황식, 金滉植; нар. 9 жніўня 1948, павет Чансон, правінцыя Чала-Намда, Карэя) — прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя ў 2010—2013 гадах.

Кім Хван Сік
кар.: 김황식
прэм’ер-міністр Паўднёвай Карэі
1 кастрычніка 2010 — 26 лютага 2013
Папярэднік Юн Чжэн Хён[d]
Пераемнік Чон Хон Вон[d]
Нараджэнне 9 жніўня 1948(1948-08-09)[1] (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Марбургскім універсітэце і Сеульскім нацыянальным універсітэце. Працаваў суддзёй. На дзяржаўнай службе — з 1972 года[2]. У 2005—2008 гадах — суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Карэя, затым — старшыня камітэта па аўдыту і інспекцыях.

16 верасня 2010 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак вылучыў кандыдатуру Кім Хван Сіка на пасаду прэм’ер-міністра[2]. 1 кастрычніка Кім Хван Сік быў зацверджаны на пасадзе карэйскім парламентам; у яго падтрымку выказалася 169 дэпутатаў, супраць — 71[3]. Ён стаў першым прэм’ер-міністрам з правінцыі Чала-Намда[4]. У якасці ключавых прынцыпаў сваёй працы на новай пасадзе ён назваў «закон і прынцып», «дыялог і адзінства», «дапамогу бліжняму і спачуванне»[4].

Зноскі

  1. Kim Hwang Sik // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б "Президент РК выдвинул кандидатуру Ким Хвансика на пост премьер-министра". Жэньмінь Жыбаа. 17.09.2010. Праверана 2011-03-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 24 верасня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 24 верасня 2022.
  3. "В Южной Корее утвержден новый премьер-министр". Коммерсантъ. 01.10.2010. Праверана 2011-03-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. а б "Ким Хвансик утвержден в должности премьер-министра". Сусветнае радыё KBS. 04.10.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)