Кінгстанскі ўніверсітэт

Кінгстанскі ўніверсітэт (англ.: Kingston University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Кінгстанскі ўніверсітэт
англ.: Kingston University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Kingston University
Дэвіз лац.: Per Scientiam Progredimur
Заснаваны 1899
Краіна
Размяшчэнне Лондан
Сайт kingston.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вытокі вучэльні ўзыходзяць да Кінгстанскага тэхнічнага інстытута, заснаванага ў 1899 годзе. Статус універсітэта ён атрымаў у 1992 годзе, да гэтага ўстанова называлася Кінгстанскай палітэхнікай. У ВНУ навучаецца 17 000 студэнтаў, а абарот складае 192 мільёны фунтаў стэрлінгаў у год. Ён мае чатыры кампусы, размешчаныя ў Кінгстане і Рохэмптане. Універсітэт спецыялізуецца на мастацтве, дызайне, модзе, навуцы, інжынерыі і бізнэсе.

Структура

правіць
  • Школа мастацтваў
  • Факультэт бізнесу і сацыяльных навук
  • Факультэт аховы здароўя, сацыяльнай дапамогі і адукацыі
  • Факультэт навукі, тэхнікі і вылічальнай тэхнікі

Зноскі

  1. Open Funder Registrydoi:10.13039/100010049 Праверана 7 снежня 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.

Спасылкі

правіць