Адкрыць галоўнае меню
Найвядомейшы кінарэжысёр Грэцыі Тэа Ангелопулас.

Нягледзячы на абцяжаранасць часамі вайны, палітычнай нестабільнасці і варожасці грэчаскага ўрада, нацыянальная кінаіндустрыя Грэцыі дамінуе на ўнутраным рынку і часам атрымлівае міжнародны поспех. Асноўнымі характарыстыкамі грэчаскага кіно з'яўляюцца дынамічны сюжэт, моцны характар развіцця і эратычныя тэмы. Два фільмы грэчаскіх рэжысёраў, «Зніклы» (англ.: «Missing», 1982) і «Вечнасць і дзень» (грэч.: «Μια αιωνιότητα και μια μέρα», 1998), атрымлівалі Залатыя пальмавыя галіны Канскага кінафестываля. Пяць грэчаскіх фільмаў атрымлівалі намінацыі на Оскар у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Хоць грэчаскае кіно ўкаранілася ў пачатку 1900-х гадоў, першыя сталыя фільмы з'явіліся толькі ў 1920-х гадах пасля Грэка-турэцкай вайны. Фільмы гэтага перыяду, напрыклад «Марыя Пентагіятыса» (1929) Ахілеяса Мадраса, з'ўляліся эмацыйнымі меладрамамі з багаццем фальклорных элементаў. Лента «Дафніс і Хлоя» (1931) Арэстыса Ласкаса, была адной з першых грэчаскіх фільмаў, паказаных за мяжой, і першым еўрапейскім фільмам, які ўтрымліваў вуаерыстычную сцэну з аголенымі акцёрамі. Падчас рэжыму Метаксаса (1936–1941) і акупацыі краінамі Восі грэчаскі кінематограф быў вымушаны пераехаць за мяжу.

Пасля грамадзянскай вайны грэчаскае кіно перажыло адраджэнне. У гэты перыяд натхнёныя італьянскім неарэалізмам рэжысёры, такія як Грыгорыс Грыгорыу і Стэліяс Татасопулас, здымалі фільмы не на здымачнай пляцоўцы, а ў рэальнай абстаноўцы з удзелам непрафесійных акцёраў. У 1950-х і 1960-х гадах грэчаскі кінематограф перажываў залаты век, які пачаўся з фільма «Стэла» (грэч.: «Στέλλα», 1955) Міхаліса Какаяніса, які быў паказаны ў Канах. Лента «Ніколі ў нядзелю» (грэч.: «Ποτέ Την Κυριακή», 1960) была намінаваная на пяць прэмій Оскар, а актрыса Меліна Меркуры, якая згуляла галоўную ролю ў фільме, атрымала прыз Канскага кінафестываля за найлепшую жаночую ролю. «Грэк Зорба» (грэч.: «Αλέξης Ζορμπάς», 1964) Какаяніса выйграў тры прэміі Оскар.

Палітыка цэнзуры рэжыма палкоўнікаў, які быў усталяваны ў 1967 годзе, а таксама рост замежнай канкурэнцыі прывялі да заняпаду ў грэчаскім кіно. Аднак пасля аднаўлення дэмакратыі ў сярэдзіне 1970-х гадоў кінаіндустрыя Грэцыі зноў расквітнела разам з самым вядомым кінарэжысёрам краіны Тэадорасам Ангелопуласам, чые фільмы атрымалі шмат міжнародных узнагарод. Тым не менш, у 1980-х гадах грэчаскі кінематограф змясціўся ў бок арт-хаўса, што прывяло да зніжэння аўдыторыі. У 1990-х гадах маладыя кінематаграфісты краіны пачалі эксперыментаваць з іканаграфічнымі матывамі. Нягледзячы на цяжкасці фінансавання, якія з'явіліся ў выніку фінансавага крызісу канца 2000-х гадоў, грэчаскія ленты «Клык» (грэч.: «Κυνόδοντας», 2009) Ёргаса Лантымаса і «Атэнберг» (2010) Атыны Цангары атрымалі міжнароднае прызнанне.