Кіраўская (аграгарадок)

Кі́раўская[1] (трансліт.: Kiraŭskaja, руск.: Кировская) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 2,5 км на захад ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Полацк.

Аграгарадок
Кіраўская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 820 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Кіраўская на карце Беларусі ±
Кіраўская (аграгарадок) (Беларусь)
Кіраўская (аграгарадок)
Кіраўская (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Кіраўская (аграгарадок)

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава. У канцы 1980-х гадоў у вёсцы створаны квартал сучаснай мнагаэтажнай забудовы і дзіцячы сад. У 1991 годзе ўзведзены новы будынак школы на 264 месцы. У лістападзе 1993 года калгас пераўтвораны ў асацыяцыю кааператываў сялянскіх гаспадарак «Адраджэнне». З 27 снежня 1995 года цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Адраджэнне». З 2006 года аграгарадок

Насельніцтва правіць

  • 232 гаспадаркі, 739 жыхароў (1997)
  • 360 гаспадарак, 1049 жыхароў (2018)

Інфраструктура правіць

ААТ «Адраджэнне», сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, філіял Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

Памятныя мясціны правіць

Праваслаўная царква Святой Алены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць