Кірыл Аляксандравіч Дарашэнка

украінскі футбаліст

Кірыл Дарашэнка (нар. 17 кастрычніка 1989, Новамаскоўск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Стандарт» з Навіх Санжараў.

Футбол
Кірыл Дарашэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Дарашэнка
Нарадзіўся 17 лістапада 1989(1989-11-17)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 181 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Стандарт
Маладзёжныя клубы
2002—2006 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2006   Украіна Шахцёр-2 (Данецк) 2 (0)
2006—2008   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 51 (14)
2008—2009   Украіна Сталь (Алчэўск) 27 (3)
2009   Украіна Зорка (Кіраваград) 8 (0)
2010—2015 Украіна Алімпік (Данецк) 108 (17)
2015—2016 Украіна Зара (Луганск) 1 (0)
2016 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 10 (0)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (1)
2018 Украіна Інгулец (Пэтровэ) 9 (0)
2018 Грузія Калхеці-1913 (Поці) 15 (2)
2019—2020 Украіна ВПК-Агра (Шэўчэнкіўка) 17 (6)
2021— Украіна Стандарт (Наві Санжары)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Украіна Украіна (да 17) 14 (0)
2006—2007 Украіна Украіна (да 19) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў за рэзервовыя каманды клуба, таксама аддаваўся ў арэнду ў алчэўскую «Сталь» і кіраваградскую «Зорку».

У 2010 годзе перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім стаў пераможцам спачатку Другой, а потым і Першай лігі чэмпіянату Украіны. 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца» (0:4). У красавіку 2015 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны.

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», але за год правёў толькі адзін матч, пасля чаго перайшоў у марыупальскі «Ільічовец». У студзені 2017 года пакінуў марыупальскі клуб.

У сакавіку 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Хутка замацаваўся ў аснове жодзінцаў у якасці цэнтральнага паўабаронцы, але ўлетку страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

У лютым 2018 года стаў іграком пэтроўскага «Інгульца». У ліпені 2018 года перайшоў у грузінскі клуб «Калхеці-1913», за які гуляў да канца года. Са жніўня 2019 года пачаў выступаць у Другой лізе Украіны за клуб ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі, пакінуў каманду ў снежні 2020 года. У маі 2021 года далучыўся да «Стандарта» з Навіх Санжараў у чэмпіянаце Палтаўскай вобласці.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

Дасягненні правіць

  •   Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2013/14
  •   Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11

Зноскі