Кітайская евангельская супольнасць

Кітайскае евангельская супольнасць (кіт.: 中华福音团契) — хрысціянская пяцідзясятніцкая царква ў Кітаі. Царква таксама вядома пад назвай Супольнасць Танхэ (кіт.: 唐河团契). Уяўляе сабою сетку хатніх цэркваў і з'яўляецца адной з найбуйнейшых кітайскіх падпольных цэркваў. Колькасць вернікаў руху ацэньваецца ў 10 млн[1] чалавек.

Царква не прызнана дзяржавай і яе дзейнасць у краіне забаронена.

Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Гісторыя правіць

Царкву заснаваў Фэн Цзяньго. Фэн нарадзіўся ў 1927 годзе ў хрысціянскай сям'і. У дзяцінстве ён вучыўся ў школе, заснаванай амерыканскімі прэсвітарыянскімі місіянерамі[2]. З 1950-х гадоў Фэн Цзяньго пачаў навучаць ва ўездзе Танхэ (правінцыя Хэнань). Заснаваны ім рух атрымаў назву супольнасць Танхэ. Нягледзячы на пераследы і арышты лідараў (Фэн Цзяньго знаходзіўся ў турме ў 1975-80 гадах[3]), супольнасць пашырылася па ўсёй краіне.

Сусветную вядомасць рух атрымаў у 2002 годзе, калі 34 найвышэйшых лідара царквы былі выкрадзены членамі секты «Маланка Усходу». Праз два месяцы ўсе захопленыя кіраўнікі супольнасці былі вызвалены[4]. У 2004 годзе 100 лідараў царквы былі арыштаваны кітайскай ваеннай паліцыяй[5].

У 2002 годзе місіянеры царквы наведалі Расію і пачалі духоўную місію сярод кітайскіх працоўных-мігрантаў.

Веравучэнне правіць

У момант фарміравання царква была ізалявана ад замежнага багаслоўскага ўплыву і стварала ўласнае веравучэнне. І ўсё ж, веравучэнне царквы падобна з веравучэннем класічных пяцідзясятнікаў. Царква прызнае боганатхняльнасць 66 кніг Бібліі, трыадзінства Бога і боскасць Ісуса Хрыста. Кіраўніцтва царквы заяўляе аб апалітычнасці руху і выступае супраць удзелу царквы ў палітыцы. У 1998 годзе лідары руху Кітайскай евангельскай супольнасці, разам з кіраўніцтвам царквы «Кітай за Хрыста» і іншымі пяцідзясятніцкімі хатнімі цэрквамі падпісалі агульную дэкларацыю веры[1]. Сярод іншага, дэкларацыя прызнае дары Духу Святога, у тым ліку і гаварэнне на іншых мовах. Дакумент таксама падкрэслівае, што знакі і дзівы, уласцівыя апостальскай цэркве, магчымыя і ў нашы дні.
[[Файл:Chinese Chirstian.JPG|thumb|Хрысціяне-кітайцы ў каталіцкім саборы дабравесця, Назарэт ]

Зноскі

  1. а б Luke Wesley Is the Chinese Church Predominantly Pentecostal?(англ.) // Asian Journal of Pentecostal Studies : Часопіс. — 2004. — С. 225-254. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015.
  2. Hughes Oliphant Old. The Reading and Preaching of the Scriptures in the Worship of the Christian Church. — Wm. B. Eerdmans Publishing, 2010. — С. 620. — 714 с. — ISBN 978-0-8028-1771-6.
  3. David Aikman. Jesus in Beijing: How Christianity Is Transforming China And Changing the Global Balance of Power. — Washington: Regnery Publishing, 2006. — С. 83. — 418 с. — ISBN 978-1-59698-025-9.
  4. "Евангельскія браты" не паверылі ў кітайскую сялянку. Партал Newsru.com (24 чэрвеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
  5. More than 100 house Church leaders arrested in Xinjiang (англ.)(недаступная спасылка). Association for Asian Research (22 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2010. Праверана 26 мая 2013.

Гл. таксама правіць