Кіта (Грэнландыя)

Грэнландыя

Кіта (Заходняя Грэнландыя) — тэрыторыя (акруга) Грэнландыі. Гістарычна найбольш населеная (90 %) акруга, якая найперш прываблівала пасяленцаў як інуітаў, так і пазней вікінгаў і датчан. Гэта адбываецца з прычыны адносна мяккага клімату — ледніковы шчыт практычна нідзе не падступае да мора, застаючыся ў глыбіні вострава, пасёлкі размешчаныя ў глыбіні фіёрдаў, абаронены ад штармоў Бафінава заліва, а цёплае Лабрадорскае цячэнне дазваляе мору не замярзаць. Сталіцай акругі з’яўляецца таксама сталіца краіны Нук. На тэрыторыі Заходняй Грэнландыі размешчаны практычна ўсе муніцыпалітэты, за выключэннем трох, усе, за выключэннем таксама трох, размешчаны на самым востраве Грэнландыя, а яшчэ тры — на бліжэйшых астравах. Асноўны занятак насельніцтва, як і па ўсёй Грэнландыі — паляванне і рыбалоўства.

Кангерлуаціярсуак, частка возера Тасерсуак, сфатаграфаваная падчас «Arctic Circle Trail», Грэнландыя.

Зноскі