Кітовы грып

сератып віруса грыпа А

Кітовы грып ці «рускі грып» — сератып віруса грыпа А.

Эпідэмія грыпа ў 1977—78 гадах была выклікана штамам грыпа A/USSR/90/77 (H1N1). Ім заражаліся пераважна дзеці і маладыя людзі да 23 гадоў. З-за таго, што падобны штам быў распаўсюджаны ў 1947—57 гадах, у большасці дарослых людзей быў значны імунітэт. Вірус быў уключаны ў вакцыну супраць грыпа 1978—79 гг.

Гісторыя правіць

Кітовы грыпп узнік у Паўднёва-Усходняй Азіі і ў пачатку 1977 года пракаціўся па поўдні Кітая, міграваў ў Японію, адкуль яго, відаць, прывезлі ў СССР маракі. Савецкія вірусолагі выявілі падабенства віруса з іспанкай і даслалі ўзоры віруса ва ўсе вядучыя лабараторыі свету. У сувязі з тым, што ўпершыню ён быў вызначаны ў СССР, у свеце вірус грыпа назвалі рускім[1].

Намеснік дырэктара па навуцы НДІ вірусалогіі акадэмік Дзмітрый Львоў выявіў, што новы штам грыпа дзіўна падобны на вірус, які быў яшчэ ў 1975 годзе знойдзены ў кітападобных, якія жывуць каля Антарктыды, і мае вялікае падабенства са штамам птушынага грыпа. Вірусолаг выказаў здагадку, што крыніцай заражэння маглі быць пералётныя птушкі. Пасля гэтага адкрыцця рускі грып сталі называць яшчэ і кітовым грыпам[2].

Эпідэмія тым часам распаўсюджвалася з усходу на захад СССР, а затым, у 1978 годзе, хвароба выплюхнулася за межы Савецкага Саюза і распаўсюдзілася па ўсім свеце. Па большай частцы хвароба працякала ў лёгкай і сярэднецяжкай форме.

Зноскі