Ладажскія шхеры
Ладажскія шхеры (руск.: Ладожские шхеры) — шхеры каля паўночна-заходняга і паўночнага ўзбярэжжа Ладажскага возера. Шхерны раён цягнецца ад вострава Кільпала каля населенага пункта Бярозава на захадзе да горада Піткяранта на ўсходзе. Найбольш буйныя астравы Ладажскіх шхераў — Кільпала, Кухка, Соралансаары, Лаўватсаары, Пуўтсаары, Рыеккалансаары.
Ахова прыроды правіць
У заходняй частцы яшчэ з 1990-х гадоў плануецца стварэнне асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Першы праект быў распрацаваны арганізацыяй Карэлграмадзянпраект ў 1995 годзе, а ў 2000 годзе гэта праца зноў была прароблена ў рамках праграмы TASIC, аднак, рашэнне аб стварэнні ААПТ усё яшчэ не прынята. Канчатковы праект будзе прадстаўлены ў Міністэрства прыродных рэсурсаў РФ у 2009 годзе. Ладажскім шхерам ад Якімварскага заліва да горада Піткяранта плануецца надаць статус прыроднага парку, з наступным пашырэннем прыродаахоўнага статусу да нацыянальнага парку[1].
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ладажскія шхеры
- Сайт планаванага нацпарка «Ладажскія шхеры» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Навукова-даследчы цэнтр «Валаам» Архівавана 3 снежня 2009.