Ладдзя (шахматы)
Ладдзя́, тура, рух, вежа (Unicode: ♖, ♜) — цяжкая шахматная фігура. Яна каштуе прыкладна 5 пешак. Дзве ладдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо ферзю (ці нават мацнейшыя за яго).
Хады ладдзіПравіць
У пачатку партыі ладдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладдзі), a8 і h8 (чорныя ладдзі). Ладдзя можа хадзіць на любую колькасць палёў па гарызанталі ці па вертыкалі пры ўмове, што на яе дарозе няма фігур.
Ладдзя ў шахматнай партыіПравіць
Ролю ладдзей у шахматнай гульні немагчыма пераацаніць. Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не развітыя, ладдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасля чаго ў мітэльшпілі блакуюць вертыкалі ў пазіцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладдзі часта падтрымліваюць праходных ферзёў і ўдзельнічаюць у адразанні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.
ЭтымалогіяПравіць
У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славян прыжылася назва «ладдзя»[1]. У Заходняй Еўропе вядомая пад назвай «вежа» (ісп.: torre, італ.: torre, ням.: turm)[2]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасцей.
Зноскі
- ↑ Марское і рачное судна старажытных славян.
- ↑ http://chess-game.chat.ru/rooles/tower.html
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ладдзя (шахматы)
- Piececlopedia: Ладдзя (англ.)