Chess piece - White queen.jpg Chess piece - Black queen.JPG
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg a8 b8 c8 d8 xx e8 f8 g8 h8 xx Chess zver 26.svg
a7 xx b7 c7 d7 xx e7 f7 g7 xx h7
a6 b6 xx c6 d6 xx e6 f6 xx g6 h6
a5 b5 c5 xx d5 xx e5 xx f5 g5 h5
a4 xx b4 xx c4 xx d4 ql e4 xx f4 xx g4 xx h4 xx
a3 b3 c3 xx d3 xx e3 xx f3 g3 h3
a2 b2 xx c2 d2 xx e2 f2 xx g2 h2
a1 xx b1 c1 d1 xx e1 f1 g1 xx h1
Chess zhor 26.svg
Магчымыя хады ферзя.

Ферзь, або каралева (Unicode: , ) — наймацнейшая шахматная фігура. Прынята, што матэрыяльная каштоўнасць ферзя роўная 8-9 пешкам. Такім чынам, па моцы ён пераўзыходзіць ладдзю і лёгкую фігуру (афіцэра ці каня), саступае двум ладдзям і прыблізна раўнамоцны з трыма лёгкімі фігурамі.

Хады ферзяПравіць

Ферзь можа перамяшчацца на любую колькасць палёў па вертыкалі, гарызанталі і дыяганалі, аб'ядноўваючы здольнасці ладдзі і афіцэра (пры ўмове, што на яго шляху няма фігур). Знаходзячыся ў адным з цэнтральных палёў, ферзь можа атакаваць да 27 палёў адначасна, у куце — да 21 поля.

Ферзь у шахматнай партыіПравіць

Кожны ігрок пачынае партыю з адным ферзём. У пачатку партыі ферзі займаюць палі d1 і d8 (палі свайго колеру). Уважаецца, што ў пачатку партыі (дэбюце) не трэба спяшацца выводзіць ферзя, бо ён, знаходзячыся ў лагеры суперніка, станае ласым кавалкам для яго фігур. Значна прыдатнейшым ферзь станае ў мітэльшпілі і эндшпілі. Так, лічаць, што ў эндшпілі кароль з ферзём пры правільнай гульні выйграюць супраць караля і лёгкай фігуры, супраць караля і ладдзі, у большасці выпадкаў — супраць караля і двух лёгкіх фігур, супраць караля, ладдзі і пешкі. Акрамя таго, найістотнай задачай большасці эндшпіляў з'яўляецца правядзенне пешкі ў ферзі, бо паспяховае выкананне гэтай задачы, як правіла, азначае перамогу ў партыі.

Ферзь у шахматных задачахПравіць

 
                   
               
               
               
               
               
               
               
 
Задача пра васьмярых ферзёў. Адно з магчымых развязанняў.

Ферзь фігуруе ў шматлікіх шахматных задачах. Адна з самых вядомых — задача пра васьмёх ферзёў, у задачы патрэбна размясціць 8 ферзёў так, каб яны не атакавалі адно аднаго. Матэматычным шляхам даказана, што існуе 92 рашэнні задачы пра васьмёх ферзёў.

ЭтымалогіяПравіць

Назва «ферзь» запазычаная ад арабаў, ад якіх шахматы пачалі распаўсюджвацца ў Еўропе. У хазараў гэты тытул мелі найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія кантралявалі фінансы дзяржавы, шахскі двор і войска. Значэнне слова паходзіць ад арабскага «носьбіт цяжару»[1].

Распаўсюджаная ў народзе назва «каралева» паходзіць ад іншага варыянту назвы гэтай фігуры — ферзь (ferz), запазычанага ва французскую мову, дзе слова паступова трансфарміравалася ў vierge — «цнатліўка, дзева, дама».

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць