Лажэры-От — велізарнае скальнае навісанне, якое знаходзіцца недалёка ад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у французскім дэпартаменце Дардонь. Познепалеалітычнае археалагічнае паселішча[1][2].

Лажэры-От

Першыя працы ў мясцовасці пад кіраўніцтвам Э. Лартэ і Г. Крысці, былі праведзены ў 1863 годзе[3]. У ходзе раскопак пад навісаннем былі адкрытыя багатыя стратыграфічныя серыяцыі  (англ.), якія змяшчаюць узроўні гравецкай, арыньякскай, салютрэйскай і мадленскай культур[2]. Знаходкі ўтрымліваюць прыклады першабытнага мастацтва, у прыватнасці, вырабленую са слановай косці статую жанчыны (так званая Венера) і рэльефную разьбу па косці[4].

Зноскі

  1. Encyklopedia Historyczna Świata. — Kraków, 1999. — Т. 1. — С. 495. — ISBN 83-85909-48-6.
  2. а б Barbara Ann Kipfer. Encyclopedic Dictionary of Archaeology. — New York, 2000. — С. 302. — ISBN 0-306-46158-7.
  3. Richard Barber. The Companion Guide to Gascony and the Dordogne. — Woodbridge, 1999. — С. 182. — ISBN 1-900639-27-0.
  4. edited by Ian Shaw and Robert Jameson. A Dictionary of Archaeology. — Malden, 1999. — С. 354. — ISBN 0-631-17423-0.