Лайла Багэ Вальгрэн
Лайла Багэ Вальгрэн (шведск.: Laila Natali Bagge) — шведская аўтарка песень, спявачка і менеджар. Найбольш вядомая як член журы ў шведскім тэлевізійным шоў Idol.
Лайла Багэ Вальгрэн | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1972[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Niclas Wahlgren[d] і Anders Bagge[d][2] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтарка-кампазітар, спявачка, музычны прадзюсар |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
expressen.se/amel… (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМаці Лайлы Багэ шведка, а бацька палестынец.[3]
У 1990-х падпісала кантракт з Motown Records, і ў 1998 годзе выпусціла топ-40 хіт «Here We Go Again».[4]
Тры гады працавала ў Sony BMG New York у пошуку талентаў. Лайла таксама знайшла членаў і распрацавала дзявочую групу Play, якой яна кіравала разам з Мэцью Ноўлз. Групай Play быў падпісаны кантракт з Sony BMG New York, і група прадала амаль 1 мільён альбомаў. Лайла напісала песні для Селін Дыён, 98 Degrees, 702 і Mýa. У 2007 годзе Лайла заснавала дзве новыя кампаніі разам з Андэрсам Багэ (аўтар песень і прадзюсар) і Андрэасам Карлсанам (аўтар песень): Meriola Media Group AB і Meriola Songs AB.
Асабістае жыццё
правіцьУ ліпені 2003 года Лайла Вальгрэн нарадзіла хлопчыка Ліяма Пітса са сваім былым мужам Мэйсанам Пітсам, членам-заснавальнікам шведскай рок-групы (Apollo Drive), у цяперашні час прадзюсарам.
Некалі Лайла была замужам за Андэрсам Багэ. 6 сакавіка 2010 года яна выйшла замуж за Нікласа Вальгрэна[5], з якім у яе адзін сын Кіт, які нарадзіўся ў кастрычніку 2011 года. Пара рассталася ў канцы 2014 года.
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- Hello Laila (1998)
- All About Love (2004)
Сінглы
правіць- Here We Go Again (1998)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
- ↑ а б в Bagge, Laila Natali // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 31 снежня 2022.
- ↑ Min pappa…(недаступная спасылка). Blogg.skonahem.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Chrysalis Music Publishing, Billboard advertising supplement, October 31, 1998
- ↑ Söderström, Martin; Niklasson, Ylva; Balksjö, Jessica (27 February 2010). "Pernilla Wahlgren missar bröllopet". Aftonbladet(шведск.). Праверана 24 May 2010.