Лай Дайхан (в’етнам. Lai Đại Hàn; кар. 라이 따이한, даслоўна «карэйскі гібрыд») — в’етнамскі тэрмін для асоб, народжаных ад паўднёвакарэйскага бацькі і в’етнамскай маці ў выніку сексуальнага гвалту з боку карэйскіх салдат падчас вайны ў В’етнаме. Лай Дайхан часта жывуць на абочыне в’етнамскага грамадства.

Гісторыя правіць

Паўночная і Паўднёвая Карэя накіравалі сваіх вайскоўцаў на дапамогу сваім ідэалагічным саюзнікам падчас вайны ў В’етнам, хоць колькасць салдат узброеных сіл Рэспублікі Карэі была больш. Яшчэ ў пачатку 1954 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Сын Ман прапанаваў накіраваць войскі ў В’етнам, але яго прапанова была адхілена Дзярждэпартаментам ЗША. Праз 10 гадоў першыя паўднёвакарэйскія грамадзяне прыбылі ў В’етнам, але яны з’яўляліся некамбатантамі: дзесяць інструктараў тхэквандо, трыццаць чатыры афіцэры і дзевяноста шэсць вайсковых медыкаў[1]. У агульнай складанасці, у перыяд з 1965 па 1973 год, 312853 паўднёвакарэйскіх салдат прайшлі праз вайну ў В’етнаме. Міністэрства культуры і камунікацый В'етнама лічыць, што паўднёвакарэйскія салдаты забілі парадку 41 400 ваеннаслужачых В’етнамскай народнай арміі і 5000 грамадзянскіх асоб[2]. Паўднёвакарэйскія войскі неаднаразова абвінавачваліся ў ваенных злачынствах і пакінулі ў краіне тысячы дзяцей ад в’етнамскіх жанчын пасля вываду кантынгенту[3].

Колькасць Лай Дайхан правіць

Дакладная колькасць Лай Дайхан невядома. Па даных Пусан Ільба (кар. 부산 일보), іх налічваецца не менш за 5000 і не больш за 30 000. Па даных Maeil Business, іх не больш за 1000.

Прабачэнні Паўднёвай Карэі правіць

Амерыканскі палітык Норм Коўлман 13 кастрычніка 2015 года папрасіў прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе публічна прынесці прабачэнні в’етнамскім жанчынам, якіх згвалцілі паўднёвакарэйскія ваенныя. Коўлман сказаў: «Тое, што здарылася з гэтымі жанчынамі, многія з якіх страцілі сваю нявіннасць ад рук паўднёвакарэйскіх салдат, з’яўляецца адной з найвялікшых неапісальных трагедый вайны ў В’етнаме»[4].

У відэа, апублікаваным на YouTube 30 лістапада 2015 года, амерыкана-в’етнамскі палітык Джозеф Цаа заявіў, што ўрад Паўднёвай Карэі яшчэ не адказаў на пытанне пра Лай Дайхан[5].

9 чэрвеня 2017 года ўрад В’етнама падаў афіцыйны пратэст у пасольства Паўднёвай Карэі ў дачыненні да афіцыйнай прамовы, прысвечанай Дню памяці Паўднёвай Карэі 8 чэрвеня 2017 года, у якой гаварылася пра ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ў В’етнаме. «Мы просім Урад Паўднёвай Карэі не прадпрымаць ніякіх дзеянняў і не рабіць заяў, якія могуць нанесці шкоду в’етнамскаму народу або негатыўна паўплываць на сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі» — заявіў у сваёй заяве прадстаўнік міністэрства замежных спраў В’етнама Ле Тхі Тую Ганс[6].

Зноскі

  1. Larsen, Stanley Robert; Collins, James Lawton Jr. (1985) [1975]. Vietnam Studies: Allied Participation in Vietnam. Washington, D.C.: Центр военной истории армии США. CMH Pub 90-5. Архівавана з арыгінала 27 студзеня 2013. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 9 снежня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 9 снежня 2020.
  2. Ku, Su-Jeong (1999-09-02). The secret tragedy of Vietnam. The Hankyoreh.
  3. Kagan, Richard C. (October 2000). Disarming Memories: Japanese, Korean, and American Literature on the Vietnam War. Critical Asian Studies. Vol. 32. Архівавана з арыгінала 2008-12-01. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 9 снежня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 9 снежня 2020.
  4. Tuason, Czarelli. (2015). Republican Norm Coleman Calls For South Korean President Park Geun Hye To 'Publicly Apologize' To Raped Women During The War In Vietnam. Korea Portal. Retrieved November 16, 2016, from link
  5. In the YouTube video titled, "Voices of Vietnam New Orleans Grassroots Event", which was retrieved on December 10, 2016, from this link, Joseph Cao said, "Well the... based on, based on my understanding, there has not really been, um, an adequate response from the, uh, South Korean government, uh, and, uh, to tell you the truth, uh, working in government, government myself, um, I don't really expect a quick response from the South Korean or any government, uh, as a matter of fact. Um, it is, um, rare when government, uh, acknowledges faults that were committed by them, uh, and we have seen it, uh, throughout history. Uh, atrocities committed by various governments, but they are slow to, uh, acknowledge those faults, uh, and uh, very slow to apologize for those faults, and so, uh, basically the South Korean government falls along those lines." The link starts at the 18:11 mark of the video where the quote starts. The quote ends at the 19:16 mark of the video.
  6. Justice for Lai Dai Han Unveils Historic Statue to Honour Victims of Sexual Violence. (2019). Justice for Lai Dai Han. Wayback Machine link.