Лансэлот

(Пасля перасылкі з Ланселот)

Лансэлот Азёрны (фр.: Lancelot du Lac) — найслаўнейшы рыцар Круглага стала ў паданнях пра караля Артура.

Эдвард Бёрн-Джонс. Лансэлот перад капліцай Святога Грааля.

Паводле паданняў, Лансэлот быў выхаваны Уладаркай Возера, а юнаком прыйшоў у Камелот і далучыўся да рыцараў Артура. У Камелоце Лансэлот закахаўся ў Гвіневеру, жонку Артура, і тая адказала ўзаемнасцю. Гэтае каханне ўрэшце прывяло да падзення каралеўства Артура.

Ад Элейны Лансэлот меў сына Галахада, ідэальнага рыцара, які дасягнуў поспеху ў выправе па Святы Грааль.

У беларускай Аповесці пра Трышчана імя Лансэлота перадаецца як Анцэлот.