Ланін (ісп.: Lanín) — конусападобны стратавулкан на мяжы Аргенціны і Чылі.

Ланін
ісп. Lanín
Від на вулкан Ланін. Фота 1997 года
Від на вулкан Ланін. Фота 1997 года
39°37′58″ пд. ш. 71°29′59″ з. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаАнды 
Хрыбет ці масіўПатагонскія Анды 
Форма вулканаСтратавулкан 
Апошняе вывяржэнне560 ± 150 гадаў таму 
Вышыня вяршыні3747 м [1] 
Ланін (Аргенціна)
Ланін
Ланін (Чылі)
Ланін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

З'яўляецца часткай двух нацыянальных паркаў: Ланін  (англ.) у Аргенціне і Вільярыка  (англ.) ў Чылі. З'яўляецца сімвалам аргенцінскай правінцыі Неўкен, выява вулкана змешчана на сцягу і згадваецца ў гімне правінцыі.

Хоць дата яго апошняга вывяржэння не вядомая, паводле ацэнак, яно адбылося на працягу апошніх 10 000 гадоў. Пасля землятрусу ў Вальпараіса ў 1906 годзе мясцовыя газеты паведамілі, што нібыта вулкан вывяргаўся, аднак гэтая навіна была пастаўлена пад сумнеў.[2]

Ланін ляжыць на Атлантыка-Ціхаакіянскім водападзеле Анд. Паводле дамовы аб мяжы 1881 года, па гары праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Аргенцінай і Чылі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. GLOBAL VOLCANISM PROGRAM
  2. Luis E. Lara, José A. Naranjo and Hugo Moreno, 2004.