Ларан Лафорг (фр.: Laurent Lafforgue; нар. 6 лістапада 1966, Антані) — французскі матэматык. У 2002 годзе за доказ гіпотэзы аб адпаведнасці Лэнглендса для агульнай лінейнай групы над полем функцый быў удастоены Філдсаўскай прэміі (другім лаўрэатам быў У. А. Ваяводскі). Брат Венсана Лафорга.

Ларан Лафорг
фр.: Laurent Lafforgue
Дата нараджэння 6 лістапада 1966(1966-11-06)[1][2] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жэрар Ламон[d][3][4]
Член у
Узнагароды
Сайт laurentlafforgue.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнічаў у Міжнародных матэматычных алімпіядах 1984 і 1985 гадоў і выйграў сярэбраныя медалі. У 1986 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, з 1990 года працаваў ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI і CNRS. У 1994 годзе пад кіраўніцтвам Жэрара Ламона абараніў дысертацыю на ступень Ph.D. У 2000 годзе Лафорг быў прызначаны дырэктарам даследаванняў у CNRS і пастаянным прафесарам Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES), таксама ў гэтым годзе ён быў узнагароджаны Прэміяй Матэматычнага інстытута Клэя.

Зноскі