Ларс Штындль

нямецкі футбаліст

Ларс Штындль (ням.: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца мёнхенгладбахскай «Барусіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Футбол
Ларс Штындль
Stindl-H96.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 1988(1988-08-26)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Барусія (Мёнхенгладбах)
Нумар 13
Маладзёжныя клубы
1991—2000 Германія Візенталь
2000—2007 Германія Карлсруэ
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Германія Карлсруэ 56 (13)
2007—2010   Германія Карлсруэ II 49 (11)
2010—2015 Германія Гановер 96 131 (19)
2015— Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 174 (52)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Германія Германія (да 20) 3 (0)
2009 Германія Германія (да 21) 1 (0)
2017—2018 Германія Германія 11 (4)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 кастрычніка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 кастрычніка 2021
Commons-logo.svg Ларс Штындль на Вікісховішчы

Клубня кар’ераПравіць

З’яўляючыся ўраджэнцам Шпаера, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клуба «Карлсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клуба ігрок дэбютаваў у Бундэслізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 года, а ўжо ў канцы года 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафесійнай кар’еры, паклаўшы мяч у браму «Гановера 96».

У 2010 годзе Штындль далучыўся да складу «Гановера 96», правёўшы ў клубе пяць гадоў.

25 сакавіка 2015 года стала вядома, што па заканчэнні сезона футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхенгладбахскай «Барусіі»[2]. У новым клубе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клубу атрымаць перамогу з лікам 4:1[3]. Праз год ігрок быў абраны капітанам каманды пасля таго, як папярэдні капітан Марцін Штранцль і яго зменнік Граніт Джака сышлі з клуба.

ДасягненніПравіць

Германія:

Зноскі

  1. Lars Stindl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Lars Stindl wechselt nach Gladbach». DFL.
  3. «Stindl leitet Gladbacher Wende ein». Kicker.