Ларыса Станіславаўна Яськевіч
Ларыса Станіславаўна Яськевіч (2 чэрвеня 1940, г. Мінск — 13 мая 2021) — беларускі хірург-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1999).
Ларыса Станіславаўна Яськевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2021 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1973).
Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1964—1970 і 1973—1994, з 1991 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1994, дацэнт кафедры анкалогіі, з 1998 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў хірургічнага, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін стрававода, страўніка і лёгкіх.
Узнагароды
правіцьГанаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
правіць- Хирургическое и комбинированное лечение рака легкого : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.14 / Яськевич Лариса Станиславовна. — Москва, 1993.
- Яськевич Лариса Станиславовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 245—246.