Ларыса Уладзіміраўна Ландзіна

Ларыса Уладзіміраўна Ландзіна (нар. 13 чэрвеня 1968, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2022), дацэнт (2006).

Ларыса Уладзіміраўна Ландзіна
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1968(1968-06-13) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2022)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1990), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 2000), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць «Культуралогія», 2012).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2001, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, кафедры гісторыка-культурнай спадчыны).

Навуковыя інтарэсы: інтэлектуальная гісторыя; гісторыя і метадалогія гістарычнай навукі; усеагульная гісторыя Новага часу; сістэма кіравання і інстытуты ўлады ў Еўропе і Расіі ранняга Новага часу; гендарная гісторыя; гісторыя штодзённасці; гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Бібліяграфія

правіць
  • Концепт европейского абсолютизма в российской историографии последней трети XIX — начала XXI в. : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.09 : защищена 23.12.2021 : утверждена 25.05.2022 / Ландина Лариса Владимировна. ― Минск, 2021.
  • Франция и Беларусь: экономические, научно-технические и культурные связи в 1971—1999 гг. : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.03 : защищена 05.04.2001 : утверждена 13.06.2001 / Ляхович Лариса Владимировна. — Минск, 2001.
  • Ад класавага падходу — да псіхагісторыі: асобы манархаў дынастыі Раманавых у савецкай і постсавецкай гістарыяграфіі / Ларыса Ляховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2013. — № 9. — С. 33—45.
  • Дискуссия 1968—1972 гг. и разработка проблемы абсолютной монархии в российской историографии второй половины ХХ века / Л. В. Ляхович // Научные труды Республиканского института высшей школы : исторические, психолого-педагогические науки. — Минск, 2013. — Вып. 13, ч. 1. — С. 221—229.
  • Понятие «абсолютизм»: проблема интерпретации и критериев определения / Л. В. Ляхович // Научные труды Республиканского института высшей школы : исторические, психолого-педагогические науки. — Минск, 2014. — Вып. 14, ч. 1. — С. 181—188.
  • Проблема абсолютизма в постсоветской историографии: понятийный и терминологический аспекты / Л. В. Ляхович // Диалог со временем : альманах интеллектуальной истории. — Москва, 2014. — Вып. 48. — С. 59—75. — Сведения доступны также по Интернету: http://roii.ru/dialogue/roii-dialogue-48.pdf
  • Французские монархи эпохи абсолютизма и их окружение: дискурс советской историографии 1920-х — 1950-х гг. / Л. В. Ландина // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. — 2016. — Вып. 11. — С. 89—102.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Ляховіч Ларыса Уладзіміраўна // Памяць : Крычаўскі раён. — Маладзечна, 2004. — С. 630.