Ларыса Фёдараўна Кузняцова
Ларыса Фёдараўна Кузняцова (нар. 27 красавіка 1958, Гомель) — беларускі палітык і дзяяржаўны дзеяч.
Ларыса Фёдараўна Кузняцова | |
---|---|
Нараджэнне |
27 красавіка 1958 (66 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык. Працоўную дзейнасць пачала лабарантам кафедры хіміі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 39 горада Гомеля, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў Гомельскага райкама ЛКСМБ, адказным сакратаром Гомельскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», інструктарам ідэалагічнага аддзела Гомельскага райкама КПБ. З’яўлялася дырэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце Урыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна, дырэктарам сярэдняй школы № 33 горада Гомеля. Займала пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, начальніка аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ КУЗНЕЦОВА ЛАРИСА ФЕДОРОВНА Архівавана 5 снежня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.