Лацвянскі сельсавет
Лацвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лотва.
Лацвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лотва |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 29 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лотвінскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1978 годзе скасаваны хутар Чарняты[1]. 18 студзеня 2002 года ўдакладнена назва сельсавета — Лацвянскі. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мядзельскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.