Ласт (ад ням.: Last «цяжар»): назва некалькіх гістарычных мер аб'ёму.

  • Ласт — мера змястоўнасці судна, роўная 2 рэгістравым тонам, або 5,66 куб.м.
  • Ласт — мера нечасанага лесу, роўная 40 куб. футам.
  • Ласт — мера сыпкіх целаў, роўная, у розных краінах, ад ~16 да ~32 гекталітраў.
  • Ласт у ВКЛ — 1 лашт = 8 віленскіх бочак (для сыпкіх рэчываў) = 32 чвэрці (карцы) = 64 асьмін = 128 шаснастак = 576 вялікія гарцы = 1152 малыя гарцы = 3253,6 л