Леанар Лімазен
Леанар Лімазен (фр.: Léonard Limosin; 1505, Лімож — 1575/1577, там жа) — французскі жывапісец на эмалі і шкле, гравёр XVI стагоддзя.
Леанар Лімазен | |
---|---|
фр.: Léonard Limosin | |
Дата нараджэння | каля 1505[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 19 студзеня 1575 і не пазней за 10 лютага 1577 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Франсуа Лімазен[d] |
Род дзейнасці | ювелір, мастак, мастак-гравёр, размалёўшчык шкла, гравёр |
Уплыў на | Леанар Лімазен[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1505 годзе, каля 1525 года наведваў фантанеблоскую школу. Мяркуецца, што ён вучыўся ў Нардона Пеніка. З 1530 года працаваў на ліможскай эмалевай мануфактуры. Пры каралю Францыску I быў яе дырэктарам і прыдворным жывапісцам; карыстаўся таксама літасцю ў Генрыха II і памёр прыблізна ў 1575 годзе.
Творчасць
правіцьЯго самая ранняя праца падпісана Л. Л. і датавана 1532 годам. У першых сваіх эмальерна-жывапісных творах трымаўся старафранцузскага напрамку, але з 1535 года пачаў пераймаць італьянцаў, пераважна Рафаэля.
Зноскі
- ↑ Léonard Limosin // Union List of Artist Names
- ↑ а б http://rkd.nl/explore/artists/50085 Праверана 17 красавіка 2017.