Леанхард Бек
Леанхард Бек (каля 1480, Аўгсбург — 1542, Аўгсбург) — нямецкі жывапісец, чарцёжнік і гравёр.
Леанхард Бек | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1480[1][2][…] ці 1475[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1542[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Іагана Георга Бека, ад якога захаваліся два рукапісы Псалтыра (каля 1495 г.). Бек стаў вучнем Гольбейна і працаваў з ім з 1500 года над дамініканскім алтаром у Франкфурце. У 1503 годзе атрымаў права стаць майстрам-рамеснікам у Аўгсбургу. Выразаў больш 300 гравюр на дрэве. Уласныя карціны амаль не захаваліся. Адна з самых вядомых работ — «Святы Георгій у барацьбе з цмокам» выстаўлена ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене.
Зноскі
- ↑ а б Leonhard Beck // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leonhard Beck // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119383330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119383330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.