Леанід Аляксандравіч Даўгучыц

Леані́д Алякса́ндравіч Даўгу́чыц (нар. 1935, Мінск) — беларускі журналіст і дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1977—1980). Член Саюза журналістаў БССР[1].

Леанід Аляксандравіч Даўгучыц
Сцяг6-ы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
1977 — 1980
Папярэднік Герадот Чарнушчанка
Пераемнік Анатоль Шэльдаў
Нараджэнне 1935
Член у
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1935 годзе ў Мінску. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін[1].

З 1960 года — на дыпламатычнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай ССР[1].

Узначальваў дэлегацыю Беларускай ССР на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН, на канферэнцыі ААН па стварэнні Арганізацыі Прамысловага Развіцця і на іншых міжнародных канферэнцыях[1].

У 1977—1980 гадах — Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН. 10 мая 1977 года ён уручыў даверчыя граматы Генеральнаму сакратару ААН Курту Вальдхайму[2].

Бібліяграфія

правіць
  • Планета иммигрантов / Л. А. Долгучиц, И. А. Мельников. — Москва: Молодая гвардия, 1990. — 206 с. — ISBN5235008677[3].
  • Долгучиц Л. А. За счастьем на чужбину : [Трудящиеся-иммигранты] / Л. А. Долгучиц. — М. : Мысль, 1986. — 270 с.: ил. — (Империализм. События. Факты. Документы)[4].

Зноскі