Курт Вальдхайм
Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя – 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).
Курт Вальдхайм Kurt Waldheim | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
8 ліпеня 1986 — 8 ліпеня 1992 | |||
Папярэднік: | Рудольф Кірхшлегер | ||
Пераемнік: | Томас Клесціль | ||
| |||
1 студзеня 1972 — 31 снежня 1981 | |||
Папярэднік: | У Тан | ||
Пераемнік: | Хавьер Перэс дэ Куэльяр | ||
| |||
19 студзеня 1968 — 21 красавіка 1970 | |||
Папярэднік: | Луя Тончыц-Сарыньі | ||
Пераемнік: | Рудольф Кірхшлегер | ||
Партыя: | Аўстрыйская народная партыя | ||
Адукацыя: | |||
Навуковая ступень: | доктар права[d] | ||
Дзейнасць: | палітык, дыпламат, аўтабіёграф, афіцэр, адвакат | ||
Месца працы: | |||
Член у: | |||
Веравызнанне: | Каталіцтва | ||
Нараджэнне: | 21 снежня 1918[2][3][…] | ||
Смерць: | 14 чэрвеня 2007[8][9][…] (88 гадоў) | ||
Пахаванне: | |||
Жонка: | Элізабет Вальдхайм | ||
Дзеці: | 3 | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
БіяграфіяПравіць
Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.
Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.
Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.
Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Kandell J. Kurt Waldheim dies at 88; ex-UN chief hid Nazi past // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, New York City: The New York Times Company, A.G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095
- ↑ Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Kurt Waldheim // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.allheadlinenews.com/articles/7007642889
- ↑ http://usatoday30.usatoday.com/news/world/2007-06-14-obituary-waldheim_N.htm
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/6753069.stm
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://trove.nla.gov.au/result?q=%22%20Waldheim,%20Kurt.%22
- ↑ http://www.chron.com/disp/story.mpl/world/4891447.html
- ↑ http://www.friedhoefewien.at
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курт Вальдхайм