Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1].
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў без вестак[1].
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1935 года. Вершы адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю[1].
Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».
Бібліяграфія
правіць- Вернасць. — Мн., 1961
- у кн.: Крывёю сэрца. — Мн., 1967
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіцьЛеанід Рыгоравіч Гаўрылаў у Вікікрыніцах | |
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў на Вікісховішчы |