Леанід Сяргеевіч Анцімонаў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Леанід Сяргеевіч Анцімонаў (16 снежня 1934, в. Куляшы, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лютага 2012, г. Віцебск) — беларускі графік, жывапісец і педагог.

Леанід Сяргеевіч Анцімонаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 снежня 1934(1934-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 2012(2012-02-16) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1952 годзе Рыжскае мастацка-рамеснае вучылішча № 17, у 1955 годзе Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва, у 1963 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1964 г.

З 1964 года выкладчык графікі, жывапісу, малюнка, кампазіцыі на мастацка-графічным факультэце ВДПІ (пазней Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава), у 1987—2005 гадах дацэнт.

Прайшоў стажыроўкі на факультэце графікі ў Акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР у прафесараў П. Упіціса і А. Апені (1970), на кафедры графікі ў БДТМІ ў прафесара В. Шаранговіча (1985—1986).

У 1991—1993 гадах прафесар вышэйшай педагагічнай школы ў г. Зялёна Гура (Польшча).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Жыве ў г. Віцебску[1].

Творчасць

правіць

Працаваў у розных графічных тэхніках (афорце, літаграфіі, ксілаграфіі, манатыпіі і г. д.), акварэлі, алейным жывапісе. Творчая эксперыментальная праца спрыяла адкрыццю ўласных спосабаў гравюры на кардоне, фанеры і дрэвавалакністай пліце, калажнага спосабу гравюры на кардоне і фларатыпіі, розных спосабаў манатыпіі, акватыпіі, гратажа. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў: па графіцы, манатыпіі, гравюры на кардоне (дзве часткі), фларатыпіі.

Сярод асноўных твораў: «Акно» (1974), «Кветкі палявыя» (1975), «Нацюрморт. Самавары» (1975), «Эдэльвейс» (1977), «Кветка папараці» (1978), «Мефістофель» (1978), «Дрэва жыцця» (1980), «Абуджэнне» (1982), «Хваля» (1984), «Рэквіем» (1984), трыпціх «Зямля, месяц, сонца» (1985-86), «Ахвярапрынашэнне» (1991), «Гарачае лета ў лесе» (1995), «Партрэт П. Пікасо» (1999), «Рыфы» (2001), «Паток» (2009), «Горы» (2009), «Канец ХХ стагоддзя. Рэквіем» (2009), «Журавіны» (2009); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «Балада пра Чылі» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Пунсовая кветачка» (1981), «Джаз» (1981), «Грузія» (1982), «Катастрофа» (1988-91), «Людзі і птушкі» (1991), «Рэпрэсіі» (1993-95), «Міраж» (1995), «Жыццё джунгляў» (1997-98), «Поры года» (2003), «Дыханне вясны» (2008—2009), «Прысвячаецца А. Пушкіну» (2009).

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным мастацкім музеі[1].

Творам мастака ўласцівыя філасофская трактоўка вобраза, паэтычная ўзнёсласць, полістылізм, выкарыстанне складаных тэхнічных прыёмаў, асацыятыўнасць колеру, эксперыментальны характар мастацкай мовы.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы» (1984).

Зноскі

  1. а б Анцімонаў Леанід Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

правіць
  • Цыбульский, М. Л. Антимонов Леонид Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 19.

Спасылкі

правіць