Адкрыць галоўнае меню

Род Левенгаўптаў

(Пасля перасылкі з Левенгаўпт)

Левенгаўпты (шведск.: Lewenhaupt) — старажытны шведскі арыстакратычны (графскі) род, пад нумарам 2 сярод графаў, найбольш прадстаўнічы ў Шведскім рыцарскім доме, пасля таго, як у 1930 вымерлі графы Брагэ. Род Левенгаўптаў з'яўляецца адгалінаваннем аднаго з найбольш старажытных шведскіх шляхецкіх родаў — Леянгувудаў. Дзеці графа Акселя Стэнсана (Леянгувуда), у якіх маці была немкай і якія мелі шэраг маёнткаў у Пфальцы і Эльзасе, пісалі сваё прозвішча на нямецкі лад: Levenkopff, Loewenkopf, von Löwenhaupt, што з'яўляецца перакладам са шведскай і азначае па-беларуску «ільвіная галава». «Löwenhaupt» сталі ў Швецыі вымаўляць і пісаць як «Lewenhaupt». Многія прадстаўнікі роду сталі генераламі і вызначыліся ў шматлікіх войнах XVIIXVIII стагоддзяў.

Левенгаўпты
COA family sv Leijonhufvud.svg
Герб шляхецкіх радоў Левенгаўпт і Леянгувуд
Тытул: графы
Родапачынальнік: Дзеці Акселя Стэнсана (Леянгувуда)
Падданства Швецыя

Вядомыя прадстаўнікі родуПравіць

Гл. таксамаПравіць