Левіцы
горад у Славакіі
(Пасля перасылкі з Левіцэ)
Левіцы (славацк.: Levice, ням.: Lewenz, венг.: Léva) — горад у заходняй Славакіі на левым беразе ракі Грон. Стараславянская назва горада — «Лева», што азначае «левая».
Горад
Левіцы
Levice
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЛевіцы ўпершыню былі згаданы ў 1156 годзе, калі эстэргамскі архібіскуп асвяціў тут касцёл. У 1318 годзе згадваецца крэпасць — Левіцкі Град, якая паводле легенды была пабудавана самім Матушам Чакам. У 1558 годзе Штэфан Доба перабудаваў крэпасць, якая паспяхова адбівала шматлікія ўдары туркаў, але ў 1663 годзе ім удалося захапіць крэпасць, якую ўтрымалі ненадоўга — у 1664 пры бітве ля муроў крэпасці турэцкае войска было дашчэнту разбіта.
Эканоміка
правіцьСёння Левіцы важны прамысловы горад заходняй Славакіі. За 15 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца АЭС Мохаўцы.
Гарады-пабрацімы
правіць- Рцішчава, Расія
Вядомыя асобы
правіць- Юрай Цінтула (нар. 1953) — славацкі пісьменнік, паэт-песеннік.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Левіцы
- Афіцыйны сайт горада