Лежневіцкі сельсавет
Ле́жневіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лежневічы.
Лежневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Іўеўскі раён |
Уключаў | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лежневічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 22 снежня 1986 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лаздунскага і Чапунскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад Лаздунскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бабінск, Доневічы, Ізабыліна і Лаздуны)[2]. 22 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лелюкінскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.