Лейкапласты
Лейкапла́сты (ад стар.-грэч.: λευκός — белы і πλαστός — вылеплены) — бясколерныя сферычныя пластыды ў клетках раслін.
Лейкапласты ўтвараюцца ў запасальных тканках (клубнях, карэнішчах), клетках эпідэрмы і іншых частках раслін. Сінтэзуюць і назапашваюць запасныя пажыўныя рэчывы: крухмал (так званыя амілапласты), тлушчы, бялкі. Лейкапласты ўтрымліваюць ферменты, з дапамогай якіх з глюкозы, утворанай падчас фотасінтэзу, сінтэзуецца крухмал. На святле лейкапласты ператвараюцца ў хларапласты.
Бясколерныя пластыды, яны не маюць гранаў і не ўтрымліваюць пігментаў. У строме лейкапластаў змяшчаюцца ДНК, РНК, рыбасомы, а таксама ферменты, якія забяспечваюць сінтэз і расшчапленне запасных рэчываў. Некаторыя лейкапласты цалкам запоўнены крухмалам. Яны называюцца крухмальнымі зернямі.
Літаратура
правіць- Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. ISBN 978-985-03-2169-5