ФК Лестэр Сіці

англійскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Лестэр Сіці)

«Лестэр Сіці» (англ.: Leicester City) — англійскі футбольны клуб з горада Лестэр. Чэмпіён Англіі (2016), уладальнік Кубка Англіі (2021) і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны змясціць 32 262 гледача. «Лестэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лестэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клуб пераехаў на стадыён «Філберт Стрыт», дзе праводзіць хатнія матчы на працягу 111 гадоў[2], перш чым рушыць на суседні стадыён «Уолкерс» у 2002 годзе.

Лестэр Сіці
Поўная назва Leicester City Football Club
Заснаваны 1884
Горад Лестэр, Англія
Стадыён Кінг Паўэр
Умяшчальнасць: 32 315
Уладальнік King Power[d][1]
Прэзідэнт Аяват Шрываданапрабха[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2022/23 18 месца ў Прэм’ер-лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лестэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клуб гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён. У сезоне 2013/14 «Лестэр Сіці» перамог у Чэмпіёншыпе і вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, а праз два гады, па выніках сезона 2015/16, упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Дэні Уорд 1993
2   Аб Джэймс Джасцін 1998
3   Аб Ваўт Фас 1998
4   Аб Конар Коўдзі 1993
5   Аб Калум Дойл 2003
8   ПА Гары Уінкс 1996
9   Нап Джэймі Вардзі 1987
10   Нап Стэфі Мавідыды 1998
11   ПА Марк Олбрайтан 1989
14   Нап Келечы Іхеанача 1996
15   Аб Гары Сутар 1998
17   ПА Хамза Чудхуры 1997
18   Нап Абдул Фатаву 2004
Паз. Імя Нар.
20   Нап Патсан Дака 1998
21   Аб Рыкарду Перэйра 1993
22   ПА Кірнан Д’юсберы-Хол 1998
23   Аб Янік Вестэргор 1992
25   ПА Вілфрэд Ндыды 1996
26   ПА Дэніс Прат 1994
28   Нап Том Кэнан 2002
29   Нап Юнус Акгюн 2000
30   Бр Мадс Хермансен 2000
35   ПА Кейсі Мак-Ацір 2001
40   ПА Ванья Марсал 2002
41   Бр Якуб Сталярчык 2000
45   Аб Бен Нелсан 2004

Крыніцы

правіць
  1. Thai-based consortium seal Leicester City deal — 2010. Праверана 15 мая 2021.
  2. A History of Filbert Street Архівавана 29 верасня 2011.. Filbertstreet.net

Спасылкі

правіць