Джэймі Рычард Вардзі (англ.: Jamie Richard Vardy; нар. 11 студзеня 1987, Шэфілд, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Лестэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Футбол
Джэймі Вардзі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэймі Рычард Вардзі
Нарадзіўся 11 студзеня 1987(1987-01-11)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Лестэр Сіці
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2002 Сцяг Англіі Шэфілд Уэнсдэй
2003—2007 Сцяг Англіі Стоксбрыдж Парк Стылс
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Сцяг Англіі Стоксбрыдж Парк Стылс 107 (66)
2010—2011 Сцяг Англіі Галіфакс Таўн 41 (29)
2011—2012 Сцяг Англіі Флітвуд Таўн 36 (31)
2012— Сцяг Англіі Лестэр Сіці 166 (56)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015— Сцяг Англіі Англія 13 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 мая 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 мая 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Ніжэйшыя дывізіёны

правіць

Джэймі пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі клуба «Шэфілд Уэнсдэй». З самага дзяцінства гуляў у атацы. У шаснаццацігадовым узросце быў адлічаны з акадэміі з-за нізкага росту[2]. Правёўшы адзін год без футбола, Джэймі вырашыў аднавіць кар’еру і стаў футбалістам юнацкай каманды клуба восьмага англійскага дывізіёна «Стоксбрыдж Парк Стылс».

На працягу трох першых сезонаў малады ігрок выступаў за юнацкую і рэзервовую каманды гэтага клуба. У дваццацігадовым узросце ён дэбютаваў за першую каманду «Стоксбрыджа» і на працягу трох сезонаў быў лідарам атацы гэтага сціплага клуба. Затым на яго звярнулі ўвагу скаўты клуба «Галіфакс Таўн», куды ён у выніку і перабраўся. За гэты клуб Джэймі правёў толькі адзін сезон, затое ён быў досыць прадуктыўным[3], больш сур'ёзны «Флітвуд Таўн» з Нацыянальнай Канферэнцыі звярнуў сваю ўвагу на нападніка. У складзе сваёй новай каманды Джэймі таксама правёў толькі адзін, але вельмі ўражальны сезон, унёсшы значны ўклад у павышэнні сваёй каманды ў класе — выхадзе ў Другую лігу.

«Лестэр Сіці»

правіць

Міжнародная кар’ера

правіць

Свой першы выклік у нацыянальную каманду Джэймі атрымаў 21 мая 2015 года на матчы з ірландцамі і славенцамі. Яго дэбют у складзе зборнай Англіі адбыўся 7 чэрвеня 2016 года ў матчы супраць зборнай Ірландыі[4]. 26 сакавіка 2016 года забіў свой першы гол у складзе зборнай Англіі ў матчы супраць зборнай Германіі[5], другі гол за зборную ён забіў у матчы супраць зборнай Нідэрландаў.

Стыль гульні

правіць

Адна з самых галоўных якасцей футбаліста — высокая скорасць, якая дапамагае яму хутка дзейнічаць падчас контратак сваёй каманды і з дапамогай высокага ўзроўню галявога нюху і дакладна пастаўленага ўдару завяршаць іх паражэннем брамы саперніка. Нападнік таксама адрозніваецца уменнем упэўнена кантраляваць мяч як на звычайнай, так і на высокай скарасцях[6].

Дасягненні

правіць

Камандныя

правіць

Флітвуд Таўн

Лестэр Сіці

Асабістыя

правіць

Рэкорды

правіць
  • Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса па колькасці галоў, забітых у некалькіх матчах англійскай Прэм'ер-лігі запар (11).

Зноскі

Спасылкі

правіць