«Летопись» («Летапіс») — штомесячны літаратурны, навуковы і палітычны часопіс, выдаваўся ў Петраградзе ў 1915—1917 гадах. Адным з заснавальнікаў часопіса быў Максім Горкі. Выдавец — A. М. Ціханаў. Рэдакцыя і аўтары гэтага выдання па палітычных поглядах належалі пераважна да сацыял-дэмакратычнага лагеру, сярод іх М. Горкі, Ю. Мартаў, А. Ярманскі, А. В. Луначарскі, Міхаіл Паўлавіч (псеўданім М. Л. Вельтмана), М. Сміт, А. Калантай, Станіслаў Вольскі (псеўданім А. В. Сакалова) і іншыя. У канцы 1917 года часопіс спыніў сваё існаванне.

«Летопись»
Тып часопіс і газета
Краіна
Заснавана снежань 1915
Спыненне публікацый жнівень 1917
Мова руская мова

Паралельна з часопісам у 1917—1918 гадах выдавалася таксама і газета «Новае жыцьцё», у рэдакцыю якой уваходзілі ўсе асноўныя ўдзельнікі рэдакцыі часопіса. Запуск гэтага выдання даў яго рэдакцыі перавесці абмеркаванне грамадска-палітычных пытанняў на старонкі газеты, пакінуўшы за часопісам пытанні літаратуры і мастацтва. Газета ненашмат перажыла часопіс і спыніла існаванне ў 1918 годзе.

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1