Леў Сямёнавіч Пантрагін

Леў Сямёнавіч Пантрагін (руск.: Лев Семёнович Понтря́гин, 21 жніўня [3 верасня] 1908; Масква — 3 мая 1988, там жа) — савецкі матэматык, адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя, акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт з 1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962), Сталінскай прэміі 2-й ступені (1941) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1975).

Леў Сямёнавіч Пантрагін
руск.: Лев Семёнович Понтрягин
Понтрягин Лев Семёнович.jpg
Дата нараджэння 3 верасня 1908(1908-09-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1988(1988-05-03)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тапалогія, тэорыя ваганняў, варыяцыйнае злічэнне і тэорыя кіравання[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[3] (1935)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Павел Сяргеевіч Аляксандраў[d]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
Commons-logo.svg Леў Сямёнавіч Пантрагін на Вікісховішчы

Зрабіў значны ўклад у алгебраічную і дыферэнцыяльную тапалогію, тэорыю ваганняў, варыяцыйнага вылічэння, тэорыю кіравання. У тэорыі кіравання Пантрагін — стваральнік матэматычнай тэорыі аптымальных працэсаў, у аснове якой ляжыць т. зв. прынцып максімуму Пантрагіна; мае фундаментальныя вынікі па дыферэнцыяльных гульнях. Працы школы Пантрагіна аказалі вялікі ўплыў на развіццё тэорыі кіравання і варыяцыйнага злічэння ва ўсім свеце.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Find a Grave — 1995.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 MacTutor History of Mathematics archive
  4. 4,0 4,1 Матэматычная генеалогія — 1997.