Леў Сямёнавіч Рубінштэйн
Леў Сямёнавіч Рубінштэйн (руск.: Лев Семёнович Рубинште́йн; 19 лютага 1947, Масква, СССР — 14 студзеня 2024, Масква, Расія) — расійскі паэт, бібліёграф і эсэіст, аглядальнік, грамадскі дзеяч, журналіст. Член Саюза расійскіх пісьменнікаў (1991).
Леў Сямёнавіч Рубінштэйн | |
---|---|
руск.: Лев Семёнович Рубинштейн | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Лев Семёнович Рубинштейн |
Род дзейнасці | пісьменнік, філолаг, журналіст, паэт, літаратурны крытык, бібліятэкар, эсэіст, бібліёграф |
Дата нараджэння | 19 лютага 1947[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 2024[3][4] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратурай займаўся з канца 1960-х гадоў, у пачатку 1970-х пачаў распрацоўваць уласную стылістыку мінімалізму. Пад уплывам працы з бібліятэчнымі карткамі, з сярэдзіны 1970-х гадоў стварыў уласны жанр «Картатэкі», які ўзнік на стыку вербальнага, выяўленчага і перфарматыўнага мастацтва.
Лаўрэат літаратурнай прэміі «НОС-2012» за кнігу «Знакі ўвагі».
У 2001 годзе падпісаў ліст у абарону тэлеканала НТВ; у 2003 годзе — ліст супраць вайны ў Чачні. У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку пратэстных акцый у Беларусі.
У сакавіку 2022 года падпісаў адкрыты ліст, які асуджае расійскае ўварванне ва Украіну.
Зноскі
правіць- ↑ Lew Semjonowitsch Rubinstein // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ РУБИНШТЕЙН Лев Семенович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 230–232. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Умер поэт Лев Рубинштейн — Vedomosti, 2024.
- ↑ Скончался поэт Лев Рубинштейн — 2024. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Умер поэт Лев Рубинштейн — Vedomosti.