Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў
Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: University of the Arts London) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў | |
---|---|
англ.: University of the Arts London | |
Арыгінальная назва | англ.: University of the Arts London |
Заснаваны | 1986 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | arts.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУніверсітэт бярэ пачатак у сямі раней незалежных каледжах мастацтваў, дызайну, моды і камунікацый, якія былі аб'яднаны ў адміністрацыйных мэтах, каб сфармаваць Лонданскі інстытут у 1986 годзе. Першапачаткова каледжы былі створаны паміж 1850 годам і пачаткам ХХ стагоддзя. У адпаведнасці з законам аб рэформе адукацыі 1988 года Лонданскі інстытут стаў адзінай юрыдычнай асобай. Першым рэктарам быў прызначаны Джон Макензі. Інстытут атрымаў паўнамоцтвы па прысваенні дыпломаў у 1993 годзе. У 2001 годзе сэр Майкл Бічард быў прызначаны рэктарам і заахвоціў інстытут падаць заяўку на атрыманне статусу ўніверсітэта. Лонданскі інстытут першапачаткова вырашыў не падаваць заяўку, таму што яго асобныя каледжы былі прызнаныя на міжнародным узроўні самі па сабе. У 2003 годзе інстытут атрымаў дазвол на статус універсітэта; у 2004 годзе ён быў перайменаваны ў Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў. Уімблдонская школа мастацтваў далучылася да ўніверсітэта як шосты каледж у 2006 годзе і была перайменавана ў Уімблдонскі каледж мастацтваў.
Структура
правіць- Камберуэльскі каледж мастацтваў
- Сент-Марцінскі цэнтральны каледж
- Каледж мастацтваў Чэлсі
- Лонданскі каледж камунікацый
- Лонданскі каледж моды
- Уімблдонскі каледж мастацтваў
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы