Луканка балгарская (часам вострая) салямі, унікальная для балгарскай кухні. Яна падобна да суджука, але часта больш прыпраўленая. Луканка ўяўляе сабой сухую каўбасу плоскай цыліндрычнай формы і карычнева-чырвонага колеру, якая, як правіла, раўнамерна пакрыта тонкім пластом белай цвілі. Спалучэнне невялікіх кавалкаў мяса і тлушчу надаюць каўбасе мазаічны выгляд.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Традыцыйна, луканку робяць з фаршу са свініны, цяляціны і спецый (чорны перац, зіра, соль), якім начыняюць сушаныя каровіны кішкі. Пасля цыліндрычную салямі падвешваюць для прасушкі прыблізна ад 40 да 50 дзён у добра вентыляваным месцы. У працэсе сушкі, салямі сціскаюць, каб яна набыла сваю тыповую плоскую форму. Луканку звычайна дробна наразаюць і падаюць халоднай у якасці закускі.

Смакавыя якасці луканкі залежаць ад прыродных асаблівасцяў рэгіёну, дзе яна выраблена, і фармуюцца пад уплывам тыповай мікрафлоры мясцовага геаграфічнага асяроддзя. Ёсць некалькі рэгіёнаў Балгарыі, добра вядомыя вытворчасцю луканкі. Большасць з іх размешчаны ў цэнтральнай частцы Балгарыі, ля падножжа Балканскіх гор, у прыватнасці ў рэгіёнах Смядова, Панагюрышта і Карлова.

Зноскі