Суджу́х (азерб.: sucuk, арм.: սուջուխ), шужу́к абочужу́к (каз.: шұжық), чучу́к (кірг.: чучук), суджу́к (турэцк.: sucuk) — адзін з традыцыйных відаў каўбасы у цюркскіх і блізкаўсходніх народаў. У перыяд Асманскай імперыі гэта страва атрымала шырокую вядомасць у арабаў (سجق‎), грэкаў (σουτζούκι), армян (арм.: սուջուխ), балгар (балг.: суджук), сербаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў (сербахарв.: sudžuk, cyџук).


Турэцкі «суджук» з ялавічыны і бараніны, часнаку, кмену і перцу
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спосаб прыгатавання правіць

Папярэдне пасоленыя філейныя кавалкі мяса і тлушчу ўкладаюць у кішкі, падсушваюць, вяляць, вэндзяць. У Казахстане і Кіргізіі пры гатаванні шужука (чучука) выкарыстоўваецца пераважна каніна. Лічыцца больш таннай каўбасой, чым казы, бо выкарыстоўваюцца больш танныя часткі тушы каня, чым у казы. У іншых народаў замест каніны можа выкарыстоўвацца і іншае мяса.

Балгарская разнавіднасць суджука «луканка» гатуецца пад прыгнётам, што надае ёй характэрную плоскую форму і калянасць.

Зноскі

Літаратура правіць

  1. Алина Калинина. Как делать колбасы в домашних условиях. — Litres, 2013. — С. 192. — 893 с. — ISBN 9785457169470.
  2. Е. Левашева. Домашняя колбаса, буженина и другие копченые и соленые блюда. — Litres, 2013. — С. 164. — 277 с. — ISBN 9785457179974.