Бараніна
Бара́ніна — мяса бараноў (авечак) пры ўжыванні ў ежу. Мяса маладога ягня завецца ягняціна.
Ужываецца ў смажаным, вараным, параным, вэнджаным і салёным выглядзе для падрыхтоўкі шырокага спектру страў, уключаючы: супы, напрыклад шурпа і харчо, і другія стравы — бешбармак, плоў, шашлык, манты, каўбасы, сасіскі, куырдак, фарыкол і інш.
Бараніна заўсёды была і застаецца важнай часткай штодзённага рацыёну качавых, цюркскіх і мангольскіх народаў Азіі, у Расіі найбольш каштоўнай (не мае непрыемнага паху, багатая мінеральнымі рэчывамі і вітамінамі) пародай лічыцца Калмыцкая парода, атрыманая ў выніку селекцыі мангольскіх мясных парод авечак.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бараніна