Шашлы́к (магчыма, ад кр.-тат.: şiş («ражон»); у іншых мовах — арм. խորոված — «харавац», тур. şiş kebabı — «шыш-кебаб», груз. მწვადი — «мцвадзі») — страва з кавалачкаў мяса (часцей бараніны), нанізаных на металічны ражон (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.[1]

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шашлык са свініны

Прыгатаванне правіць

Шашлык першапачаткова гатаваўся з бараніны або са свініны ці ялавічыны ў залежнасці ад мясцовых культурных і рэлігійных асаблівасцяў. Шашлык гатуецца або толькі з мяса, або з кавалачкаў мяса, якія чаргуюцца з кавалкамі гародніны, балгарскага перца, цыбулі, грыбоў і памідораў.

Мяса для шашлыка, як правіла, марынуецца на працягу ночы ў марынадзе высокай кіслотнасці, які можа складацца з воцату, сухога віна ці кіслага фруктовага або гароднінага соку з даданнем зеляніны і спецый.

Шашлык звычайна гатуюць на мангале.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.2: М — Я — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с.

Спасылкі правіць