Лукаш Іванавіч Мамоніч

Лукаш Мамоніч (?—19 кастрычніка 1606)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Лукаш Іванавіч Мамоніч
Герб Лукаша Іванавіча Мамоніча.jpg
Нараджэнне невядома
Смерць 19 кастрычніка 1606(1606-10-19)
Род Мамонічы
Бацька Іван Мамоніч[d]
Жонка Барбара Сямёнаўна Вайнянка[d]

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік беларускага купецкага роду Мамонічаў, сын Івана. Меў братоў Багдана і Кузьму[1], якія займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства[2].

Стараста дзісенскі, з 20 снежня 1585 года скарбны гаспадарскі. Меў некалькі маёнткаў. Фінансаваў друкарню і дастаўляў для яе паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Належаў да праваслаўнага брацтва Св. Тройцы, пасля прыхільнік уніі[3].

Зноскі

  1. Кузьма Мамонич(недаступная спасылка) (руск.). Календарь истории Великого княжества Литовского
  2. 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964.
  3. Лукаш Іванавіч Мамоніч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

СпасылкіПравіць