Лукаш Іванавіч Мамоніч
(пам. 1606) староста дзісенскі, скарбны літоўскі
(Пасля перасылкі з Лукаш Мамоніч)
Лукаш Мамоніч (?—19 кастрычніка 1606) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Лукаш Іванавіч Мамоніч | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | 19 кастрычніка 1606 |
Род | Мамонічы |
Бацька | Іван Мамоніч[d] |
Жонка | Барбара Сямёнаўна Вайнянка[d][1] |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік беларускага купецкага роду Мамонічаў, сын Івана. Меў братоў Багдана і Кузьму[2], якія займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства[3].
Стараста дзісенскі, з 20 снежня 1585 года скарбны гаспадарскі. Меў некалькі маёнткаў. Фінансаваў друкарню і дастаўляў для яе паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Належаў да праваслаўнага брацтва Св. Тройцы, пасля прыхільнік уніі[4].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 170. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ↑ Кузьма Мамонич(недаступная спасылка) (руск.). Календарь истории Великого княжества Литовского
- ↑ 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964. Архівавана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ Лукаш Іванавіч Мамоніч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Спасылкі
правіць- Лукаш Іванавіч Мамоніч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»