Лукаш Сковайса

Лу́каш Ско́вайса (славацк.: Lukáš Skovajsa; нар. 27 сакавіка 1994, Трэнчын, Славакія) — славацкі футболіст, абаронца клуба «Трэнчын».

Футбол
Лукаш Сковайса
Нарадзіўся 27 сакавіка 1994(1994-03-27) (29 гадоў)
Трэнчын, Славакія
Грамадзянства Сцяг Славакіі Славакія
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Славакіі Трэнчын
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
Сцяг Славакіі Трэнчын
Клубная кар’ера[* 1]
2012— Сцяг Славакіі Трэнчын 29 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2016.

Кар’ераПравіць

Лукаш пачаў займацца футболам у камандзе з роднага горада, «Трэнчын».

За асноўны склад славацкага клуба абаронца дэбютаваў 25 верасня 2012 года ў сустрэчы Кубка Славакіі[1]. Неўзабаве ён правёў і першую гульню ў чэмпіянаце, калі выйшаў на поле ў першыя хвіліны матчу з «Нітрай»[2]. У сезоне 2012/13, як і 2013/14, Сковайса больш гульняў за «Трэнчын» не праводзіў.

У 2015 годзе «Трэнчын» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, а Лукаш правёў 2 матчы розыгрышу, якія прыйшліся на сустрэчы папярэдняга этапу з «Лакаматывай» з Кошыцаў[3] і «Лакаматывай» са Зволена[4].

30 верасня 2014 года, праз амаль два гады пасля дэбюту, Сковайса зноў згуляў у чэмпіянаце Славакіі[5]. 30 мая 2015 года Лукаш у заключнай гульні сезону 2014/15 адзначыўся першым у кар’еры забітым мячом[6].

ДасягненніПравіць

  Трэнчын

Зноскі

  1. soccerway.com (англ.). — Žilina vs. Trenčín 3-1. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2015.
  2. soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Nitra vs. Trenčín 1-2. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  3. soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Lokomotíva Košice vs. Trenčín 1-2. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2014.
  4. soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Lokomotíva Zvolen vs. Trenčín 0-2. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014.
  5. soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Dukla vs. Trenčín 1-3. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
  6. soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Zlaté Moravce vs. Trenčín 1-3. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015.

СпасылкіПравіць