Трэнчын

горад у Славакіі

Трэ́нчын (славацк.: Trenčín) — прамысловы горад у заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёна Лаўгарыцыа. Горад з'яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.

Горад
Трэнчын
Trenčín
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Trencin hrad 20010403.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
82 км²
Вышыня цэнтра
217 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
56 750 чалавек (2005)
Шчыльнасць
692 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
032
Паштовыя індэксы
911 01 - 08
Аўтамабільны код
TN
Афіцыйны сайт
Трэнчын на карце Славакіі
Трэнчын (Славакія)
Трэнчын

ГісторыяПравіць

Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом яго сыну — Матушу Чаку (славацк.: Matúš Čák, венг.: Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў ваенным і палітычным адносінах.

У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.

СлавутасціПравіць

  • Трэнчынскі замак
  • Касцёл Св. Марыі
  • Касцёл Св. Францыска
  • Капліца Св. Міхаіла
  • Лютэранская кірха
  • Сінагога
  • Ратуша
  • Дом ка́та

Вядомыя асобыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

СпасылкіПравіць