Лукаш Сяменік (Семяняка, Семянюк, Сямёнік) (18801921) — беларускі вайсковец, атаман, удзельнік беларускага незалежніцкага руху.

Лукаш Сяменік (Семянюк)
Паўстанцы атамана Лукаша Сяменіка (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За ім – Васіль Муха. Вялікае Стахава, 1919 г.
Дата нараджэння 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 1921
Грамадзянства
Прыналежнасць Беларуская Народная Рэспубліка
Род войскаў кавалерыя
Званне капітан
Часць Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Камандаваў

2-гі Грозаўскі полк Слуцкага збройнага чыну,

шматлікія партызанскія атрады
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1880 г. у сялянскай сям’і ў в. Траянаўка Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Удзельнік Першай сусветнай вайны. У жніўні 1918 г. арганізаваў і кіраваў сялянскім паўстаннем супраць нямецкіх кайзераўскіх войскаў, якое ахапіла Лісічанскую, Халопеніцкую і Зачысценскую воласці Барысаўшчыны і Меншчыны, якое было задушана сумеснымі высілкамі немцаў і бальшавікоў. У лістападзе 1918 г., да прыходу бальшавікоў, быў абраны сялянамі Халопеніцкай воласці вайсковым атаманам. У пачатку 1919 года арыштаваны бальшавікамі і пасаджаны ў турму. 27 мая 1919 г. падчас перасылкі з мінскай турмы ў Барысаў здолеў збегчы, за што рэвалюцыйным трыбуналам быў прысуджаны да смяротнай кары. У першай палове 1919 года арганізаваў Першы Беларускі партызанскі аддзел, які паспяхова дзейнічаў супраць бальшавікоў у Барысаўскім ды Мінскім паветах. Аддзел налічваў каля 50 чалавек. Вядомыя прозвішчы набліжаных да Сяменіка паўстанцаў, з якіх складаўся штаб: Люсцін Скалубовіч, Мяфод Шаблінскі, Стах Буры, Міхал Казлоўскі.

Сумесна з польскімі аддзеламі ўдзельнічаў у вызваленні Барысава ад бальшавікоў ў ліпені 1919 года. На пачатку 1920 г. у чыне капітана разам са сваім аддзелам залічаны ў склад Беларускай вайсковай камісіі. З’яўляўся адным з арганізатараў вайсковага сялянскага руху пад кіраўніцтвам «Зялёнага Дубу». Прымаў удзел у вайсковым паходзе генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Прызначаны камандзірам 2-га Грозаўскага палка падчас Слуцкага паўстання, але ёсць меркаванне, што камандзірам палка быў не капітан Лукаш Сяменік, а капітан Аляксандр Семяняк[1]. Пазней працягваў партызанскія акцыі супраць бальшавікоў.

Паводле звестак бібліёграфа Рамуальда Зямкевіча, Лукаш Сяменік загінуў у 1921 г., у адным з баёў з чырвонаармейцамі[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць