Лукаўскі сельсавет (Свіслацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Лу́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лука .
Лукаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Свіслацкі раён |
Уключаў | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лука |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 жніўня 1945 |
Насельніцтва (1941) | 2 692 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ПНР.
На 1 студзеня 1941 года ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2692 чалавекі.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Памяць: Свіслацкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. І.І. Варанец