Лука Васільевіч Шашкоў
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Лука Васільевіч Шашкоў (15 кастрычніка 1897, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня — 18 чэрвеня 1968) — беларускі педагог.
Лука Шашкоў | |
---|---|
Лука Васільевіч Шашкоў | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1968 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | вучоны |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 кастрычніка 1897 года ў сялянскай сям’і ў Магілёўскім павеце. Да ліпеня 1916 года працаваў у гаспадарцы бацькі, вучыўся ў школе. У ліпені 1916 года прызваны на вайсковую службу, дзе знаходзіўся да сакавіка 1918 года.
Улетку 1918 года экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка і затым у Гарадзішчанскай пачатковай школе адпрацаваў год. Наступныя тры гады быў загадчыкам валаснога аддзела народнай адукацыі, пасля — загадчыкам школьнага аддзела народнай адукацыі. З 1 верасня 1922 да 1 верасня 1926 года вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце. Па заканчэнні ўніверсітэта на працягу года дырэктарстваваў і выкладаў грамадазнаўства ў Любанскай сямігадовай школе. У 1927 годзе ў сувязі з цяжкай хваробай жонкі прыехаў у Мінск, настаўнікам вопытнай сямігадовай школы Міністэрства асветы БССР працаваў да лістапада 1929 года. Затым да 1930 года ў Міністэрстве асветы з’яўляўся вучоным сакратаром навукова-метадычнага камітэта, пасля паступіў у аспірантуру па педагогіцы.
У 1933 годзе закончыў аспірантуру і быў прызначаны на працу ў навукова-даследчы інстытут камуністычнага выхавання, па сумяшчальніцтву з’яўляўся выкладчыкам у Мінскім педінстытуце. У кастрычніку 1937 года перайшоў у Белдзяржуніверсітэт.
У час вайны знаходзіўся ў Горкаўскай вобласці, дзе пэўны час працаваў дацэнтам настаўніцкага інстытута, а пасля яго рэарганізацыі перайшоў на працу ў сярэднюю школу. У сакавіку 1942 года прызваны ў Савецкую Армію, дзе знаходзіўся да сакавіка 1944 года.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Белдзяржуніверсітэт. З 1946 г. — загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі БДУ. У 1944—1947 гг. — дэкан гістарычнага факультэта[1], з 1948 па 1951 г. — дэкан філалагічнага факультэта БДУ. У Белдзяржуніверсітэце працягваў працаваць да 1961 года.
Памёр 18 чэрвеня 1968 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].
Прызнанне
правіць- У 1937 годзе вучоным саветам Маскоўскага педагагічнага інстытута Л. В. Шашкову была прысуджана ступень кандыдата педагагічных навук.
- 23 чэрвеня 1940 г. ён быў зацверджаны ў вучоным званні дацэнта.
Творы
правіць- Антырэлігійнае выхаванне ў школе: З практыкі Мін. цэнтр. даслед. шк.: Для 2-га канцэнтра шк.-сямігодак: Дапам. для настаўнікаў / Л. Шашкоў, І. Самковіч, У. Пігулеўскі і інш. — Мн. : Белдзяржвыд, 1929.
- Рабочая кніга па грамадазнаўству: 5-ы кл.: Падруч. для 5-га года навучання ФЗС, КС, ШКМ / Л. Шашкоў, А. Яворскі. — Мн. : Беларус. дзярж. выд-ва, 1931.
- Працоўны пакой: Як пабудаваць працоўны пакой і як арганізаваць працу ў ім / Ю. С. Дардак, Л. В. Шашкоў. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931.
- Что нужно делать родителям для успешной учебы детей. Минск : Издательство АН БССР, 1952.
- Індывідуальны падыход да вучняў як сродак павышэння іх паспяховасці. — Мн. : Дзярж. вучэб.-пед. выд-ва БССР, 1955.
- Основы успешного обучения учащихся в советской школе / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск: Изд-во Белгосун-та, 1959. — 174 с.
Зноскі
- ↑ Исторический факультет Белорусского государственного университета. История факультета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
- ↑ Шашков Лука Васильевич
Спасылкі
правіць- ШАШКОЎ ЛУКА ВАСІЛЬЕВІЧ — Гістарычны факультэт БДУ Архівавана 8 жніўня 2019.
- Шашков, Лука Васильевич (кандидат педагогических наук ; 1897—)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі